![]() |
Домашняя
страничка Кати |
||
![]() ![]() |
МаладзечнаНа скрыжаванні дарог аблюбаваў гэты горад бойкае месца не сышоў з яго ні пад якімі пагрозамі ворагаў. Стаіць сучасны і светлы, радасны і ўзнеслы. Нібы ўсім сцвярджае, што дадзенае яму нейкім прарокам імя - Маладзечна - не выпадковасць, а ў пэўным сэнсе заканамернасць. Рэдка які старажытны горад мае дакладную дату свайго заснавання. Іншыя за год ўзнікнення бяруць першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах. 16 снежня 1388 года накіраваў свой прысяжны ліст у Вільню Дзмітрый Корыбут, князь Ноўгарад-Северскага княства. У гэтым пісьмовым дакуменце ўпершыню і ўпамінаецца Маладзечна. Сваю назву паселішча атрымала верагодней за ўсе ад рэчкі Маладачанкі, што ўпадае ў больш паўнаводную Ушу, дзе паблізу і заснавалася яно. Гледзячы на «негістарычную» знешнасць горада, цяжка паверыць, што яму ўжо шэсць стагоддзяў. Вынес ен незлічонае гора: каля двух дзесяткаў вялікіх і малых войнаў, у трох з іх вынішчаўся амаль датла. Паводле няпоўных падлікаў, за гэты ж час драўлянае і саламянае Маладзечна перажыло каля дваццаці пяці вялікіх пажараў. І яшчэ больш малых, лакальных. Ад чумы ды ад розных моравых хвароб не раз вымірала ці не напалавіну. Толькі ў памяць аб тых ахвярах узнікалі несамавітыя драўляныя, радзей мураваныя каплічкі. І калі некаторыя гарады пад цяжарам віхур проста знікалі з зямлі, пакідаючы аб сабе толькі прыцемак уласнага седлішча, то Маладзечна энергіяй сэрцаў і духам розуму дзядоў і прадзедаў нашых адбудоўвалася, і ніхто з тых прашчураў не здрадзіў роднаму парогу, не пакінуў яго. У аддаленых часах Маладзечна напамінала аб сабе толькі адным буйнаўладальніцкім дваром. Манускрыпты пачатку 16 стагоддзя даносяць да нас урывачныя звесткі ўжо як пра горад. На нейкім этапе гісторыі Маладзечна стала называцца мястэчкам. І толькі ў пачатку прошлага стагоддзя зноў быў атрыманы статус горада. З былога напаўсялянскага, гандлева-рамесніцкага мястэчка Маладзечна вырасла ў сучасны горад з высокаарганізаванай індустрыяй, стала трэцім па велічыні горадам Мінскай вобласці, уступішы першынство толькі Мінску і Барысаву. Па транспартнаму ж грузазвароту ідзе ўслед за сталіцай. На двухстах вуліцах яго цяпер пражывае каля 100 тысяч чалавек. Літаратура: Каханоўскі Г. А. Маладзечна: Гіст.-экан. нарыс. |
||
This web page is hosted free of charge through the Internet Access and Training Program (IATP). IATP is a project funded by the US Department of State, Bureau of Educational & Cultural Affairs, and implemented within the framework of the UNDP "Internet-2" project.